На Данбасе выяўлена буйное скапленне тэхнікі РФ



Валанцёрская аэравыведка перадала міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm новыя здымкі буйнога скаплення ўзбраення і тэхнікі акупацыйных расейскіх войскаў на Данбасе. OSINT-эксперты InformNapalm здзейснілі ідэнтыфікацыю ўсіх тыпаў узбраення і тэхнікі. У кадры аэрафатаздымкаў патрапіла ўзмоцненая батальённа-тактычная група расейскіх акупацыйных войскаў. Некаторыя адзінкі вайсковай тэхнікі выразна сведчаць пра наўпроставыя паўстаўкі яе з РФ.

[Арыгінал фотаздымка ў памеры 1843 на 1417 px, даступны праз клік]

tor

Месца фіксацыі: Данецкая вобласць, паўднёва-заходняя ўскраіна населенага пункту Чысцякова (колішні Тарэз). Каардынаты: 47°59’26.1″N 38°36’17.0″E.

У кадар трапілі 20 танкаў Т-64БВ і Т-72Б першых мадыфікацый (асноўнае ўзбраенне з калібрам 125-мм), 25 баявых машын пяхоты (БМП-1/БМП-2), 4 самаходныя гаўбіцы 2С1 „Гваздзіка” (узбраенне з  калібрам 122-мм), 5 бронетранспарцёраў БТР-80, зенітна-ракетны комплекс 9К35 „Страла-10” і іншая тэхніка.

Таксама ў фота зафіксавана расейская аўтаперавязная станцыя (АП-2), якая была заўважаная за 3 км ад прамзоны Аўдзееўкі і фігуравала ў жнівеньскім OSINT-раследаванні InformNapalm. Але самы галоўны сюрпрыз – гэта наяўнасць на здымку дзвюх машын размінавання „Мэтэарыт”, якія маюцца выключна на ўзбраенні Расейскай Федэрацыі. Апроч свайго асноўнага прызначэння, размінівання аб’ектаў, УР-77 выкарыстоўваюць і для знішчэння жывой сілы ва ўмацаваных руінах будынкаў. Задакументаванае выкарыстанне машын гэтага тыпу для знішчэння жывой сілы ў Другой Чачэнскай кампаніі, а таксама падчас штурму Данецкага аэрапорта на Данбасе. Таксама зафіксаванае выкарыстанне УР-77 у Сірыі для нападаў на ўмацаванні ў раёне Джабар.

2-5

InformNapalm здзейсніў не толькі ідэнтыфікацыю тэхнікі і дэталізацыю зыходнага аэрафатаздымку, але і выявіў дакумантальныя фота- і відэасведчанні падчас маніторынгу сацыяльных старонак баевікоў, дыслакаваных у раёне знаходжання пазначанага ўзбраення на вайсковым палігоне пад Чысцякова.

На фота можна пабачыць калону з 20 танкаў, зафіксаваных у пазначаным раёне.

xuuoswxmlpg

Пададзеныя аэрафатаздымкі дэманструюць, што ніякія Менскія пагадненні і міжнародныя дамоўленасці не здольныя замірыць агрэсара. РФ працягвае назапашваць узбраенне і тэхніку на акупаваных ёй тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. Толькі жорсткая кансалідаваная пазіцыя ўсёй сусветнай супольнасці, эканамічны ціск і ліквідацыя права вета Расейскай Федэрацыі ў Радзе бяспекі ААН здольныя паўплываць на сітуацыю.

Нагадаем, што падчас восеньскай сесіі ПАРЭ з 10 па 14 кастрычніка 2016 г. была пададзена справаздача міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm „Узбраенне РФ на Данбасе. Гэтая справаздача дае дакладнае разуменне і пералік доказаў таго, што Расейская Федэрацыя сістэматычна забяспечвала і працягвае забяспечваць тэрарыстычныя сілы на Данбасе не толькі састарэлым савецкім узбраеннем, але і сучаснай вайсковай тэхнікай, а таксама накіроўвае вайскоўцаў, якія яе эксплуатуюць.

У сувязі з гэтым Украіна мае патрэбу не толькі ў эканамічнай, але й вайсковай дапамозе з боку сусветнай супольнасці. Смяротныя і несмяротныя тыпы сучаснай зброі, якія паступілі ва Узброеныя Сілы і Нацыянальную Гвардыю Украіны, маглі б стаць значным фактарам стрымання амбіцый Крамля рэалізаваць паўзучую акупацыю ўкраінскай тэрыторыі і дэстабілізаваць сітуацыю на ўсходніх межах ЕЗ і NATO.