На Гарадзеншчыне – пяць прэтэндэнтаў у дэпутаты ад АГП



Прадстаўнікі АГП на Гарадзеншчыне вылучаны як ў абласным цэнтры, так і ў такіх аддаленых рэгіёнах вобласці – як Іўе і Смаргонь. У Гародні кандыдатамі будуць зусім новыя людзі, якія да гэтага часу не ўдзельнічалі ў выбарах. А на раёнах ідуць вядомыя ўжо актывісты і палітыкі – Ірына Давідовіч і Мікола Уласевіч.

Кажа Аляксандра Васілевіч, кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі:

– У вобласці яны таксама зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групу і таксама будуць вылучацца шляхам збору подпісаў. Таму што іх пікеты стаяць амаль кожны дзень. Людзі падпісваюцца вельмі добра. Тыя людзі, якія ідуць па Гародні, яны будць вылучаны адным шляхам – шляхам праз партыю. На сённяшні день мы рыхтуем усе патрэбныя дакумерты.

Гарадзенскія актывісты Аб’яднанай Грамадзянскай партыі апроч працы за кандыдатаў у горадзе таксама збіраюцца наведаць аддаленыя раёны вобласці, каб дапамагчы сваім калегам у зборы подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя