На Майдане адбыліся сутычкі мітынгоўцаў з сілавікамі



На Майдане Незалежнасці ў Кіеве адбыліся сутычкі паміж праваахоўнікамі і ўдзельнікамі веча з нагоды трэцяй гадавіны пачатку Еўрамайдана.

2016-11-21_zavalnia_majdan_fota8

Маладыя людзі прынеслі з сабой аўтапакрышкі, каб падпаліць іх. Калі праваахоўнікі паспрабавалі перашкодзіць гэтаму, удзельнікі акцыі сілай прарвалі ачапленне і падышлі да стэлы Незалежнасці.

2016-11-21_zavalnia_majdan_fota7

Актывісты нацыяналістычных арганізацый, якія выступалі на веча, абвінавацілі паліцыю і Нацыянальную гвардыю ў перашкодзе правядзення мірнай акцыі.

2016-11-21_zavalnia_majdan_fota6

Пратэстоўцы падпалілі шыны, пасля чаго мітынг працягнуўся.

2016-11-21_zavalnia_majdan_fota5

Паводле інфармацыі прэс-службы Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве, па стане на 19.00 на Майдане Незалежнасці сабралася каля 400 чалавек.

2016-11-21_zavalnia_majdan_fota4

Пра затрыманых паліцыя не паведамляе.

2016-11-21_zavalnia_majdan_fota3

Ва Украіне 21 лістапада, у дзень пачатку рэвалюцыі 2013-2014 гадоў, адзначаюць Дзень годнасці і свабоды.

2016-11-21_zavalnia_majdan_fota1

2016-11-21_zavalnia_majdan_fota2

Беларускае Радыё Рацыя