На пікеце скралі копію карціны Аляксея Марачкіна „Лялькі”



У Менску на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у Палату Прадстаўнікоў Аляксандра Таўстыкі ў сябра яго ініцыятызнай групы невядомы скраў копію карціны Аляксея Марачкіна „Лялькі”. Інцыдэнт адбыўся ў людным месцы каля ўніверсама „Цэнтральны” ў прысутнасці вялікай колькасці супрацоўнкаў міліцыі, у тым ліку здымаючых пікетаванне на відэа. Невядомы малады чалавек рэзка вырваў копію карціны ва ўдзельніка пікету, палітолага і публіцыста Уладзіміра Падгола, і збёг.

– Скраў копію карціны. Хлопец такі накачаны. Гэта была новая карціна з серыі “Нашыя лялькі” Аляксея Марачкіна. Гэта копія карціны з партрэтам міністра Шуневіча.

РР: Міністр, я бачу застаўся.

– То значыць, скралі карціну “Нашыя лялькі”. Міністра цяпер буду трымаць моцна, каб не скралі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

А лёс карціны „Лялькі”, на якой у карыкатурным выглядзе намаляваны Аляксандр Лукашэнка і асобы з яго бліжэйшага атачэння, сапраўды дэтэктыўны. Яшчэ ў 2008 годзе супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў майстэрню Аляксея Марачкана, канфіскавалі арыгінал палатна і некатрыя іншыя рэчы. Марачкін тады быў арыштаваны на некалькі сутак. Забраныя тады мастацкія працы не вернуты і па сённяшні дзень.

Па словах Уладзіміра Падгола, ён звернецца ў міліцыю ў сувязі з нападам і крадяжом копіі карціны і напіша зварот асабіста да міністра ўнутранх спраў Ігара Шуневіча.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Генадзь Барбарч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара