На Піншчыне не зарэгістравалі кандыдата ад БНФ



Парламенцкая кампанія на Палессі. На Піншчыне адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты прэтэндэнту ад Партыі БНФ Андрэю Кахнюку. Такое рашэнне акруговая выбарчая камісія па Пінскай сельскай акрузе №15 прыняла з-за двух памылак выяўленых у пададзеных дакументах актывіста:

— Выяўляецца, што акрамя ўсяго пакета я павінен быў даць яшчэ заяву, што ў выпадку майго абрання я адмаўляюся ад пасады, якую на дадзены момант займаю на дзяржаўнай працы. Я пра гэта не ведаў і ніхто з партыі мне пра гэта таксама не паведаміў. А другое, і тут я сам недаглядзеў, гэта мая памылка, у пратаколе паседжання партыі была пададзена не тая выбарчая акруга.  

Сябра Партыі БНФ не збіраецца падаваць скаргу, хоць незадаволены сваёй нерэгістрацыяй. гэта першы ўдзел Андрэя Кахнюка ў парламенцкай кампаніі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск