На Смаргоншчыне подпісы збіралі толькі за Лукашэнку



У Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласці подпісы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты збіралі толькі за Аляксандра Лукашэнку.

Ініцыятыўныя групы астатніх патэнцыйных  кандыдатаў збор подпісаў у гэтым рэгіёне не ажыццяўлялі.

Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі здала ў Смаргонскую раённую камісію па выбарах прэзідэнта больш за 10 000 подпісаў.

Гэта значыць, што кожны чацвёрты жыхар раёна выказаўся ў падтрымку дзейнага кіраўніка  краіны:

– У нас ёсць годны кандыдат у прэзідэнты – гэта Аляксандр Лукашэнка, а замены раўназначнай пакуль няма.  

– Пенсію плаціць добра. А нам больш нічога не трэба.

Смаргоншчына  – не адзіны раён Гарадзенскай вобласці, дзе не ажыццяўляўся збор подпісаў за апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

Паводле звестак абласной тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта ў большасці з 17-ці раёнаў Гарадзенскай вобласці ініцыятыўныя групы апазіцыйных кандыдатаў  збор подпісаў не ажыццяўлялі.

Беларускае Радыё Рацыя