На выбарах прагаласавалі датэрмінова ўжо амаль 19%



У Беларусі за тры дні датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі 18,69% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія дадзеныя апублікаваныя сёння на сайце Цэнтрвыбаркама.

Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці – 19,99%, а менш за ўсё – у горадзе Мінску (17,03%). За межамі Беларусі прагаласавалі 15,04% выбаршчыкаў.