Нардэп Ігар Гузь бароніць беларускіх добраахвотнікаў



Народны дэпутат Ігар Гузь патрабуе ад кіраўніцтва Украіны не дапусціць экстрадыцыі замежных грамадзян іх дзяржавам, якія ваююць у добраахвотніцкіх батальёнах за незалежнасць Украіны.

„Яшчэ з пачатку ваенных дзеянняў у Данбасе сотні замежнікаў – сярод якіх і беларускія і расейскія добраахвотнікі, – ваююць у розных батальёнах за цэласнасць і суверэнітэт нашай дзяржавы. На жаль, многія з іх страцілі жыццё за мір ва Украіне. І зараз байцам у нашай краіне пагражае экстрадыцыя?” – цытуе палітыка прэс-служба.

Ігар Гузь адзначыў, што „ў цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь адбываюцца надзвычайныя падзеі – нядаўна ў бацькоў беларускіх добраахвотнікаў прайшлі ператрусы і на іх сем’і працягваецца палітычны ціск. „Ёсць інфармацыя, што ў краінах замежных добраахвотнікаў шукаюць розныя падставы, каб прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасьці за тое, што яны абаранялі Украінскую дзяржаву”. Як адзначыў народны дэпутат, у прыватнасці, у Беларусі хлопцы могуць атрымаць пакаранне больш за дзесяць гадоў турэмнага зняволення за тое, што сталі на абарону Украіны.

Напярэдадні ў Вярхоўнай Радзе Украіны адбыўся сумесны брыфінг народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя з беларускімі хлопцамі з Украінскай Добраахвотніцкай Арміі Янам Мельнікавым і Іллёй Хрэнавым.