Названы імёны расейцаў, якія рыхтавалі пераварот у Чарнагорыі



Спробу дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі арганізавалі расейцы Эдуард Шырокаў і Уладзімір Папоў. Пра гэта са спасылкай на мясцовую пракуратуру паведамляе інфармацыйны партал CDM.

Адзначаецца, што ў верасні 2016 году Шырокаў і Папоў арганізавалі на тэрыторыі Чарнагорыі, Сербіі і Расеі групу для здзяйснення „няпэўнай колькасці тэрактаў і замахаў на прадстаўнікоў дзяржаўнай улады Чарнагорыі”.

Беларускае Радыё Рацыя