Неўязным у Расею забароняць уезд у Беларусь



Урадавая камісія па законапраектнай дзейнасці Расеі ўхваліла шэраг дакументаў, накіраваных на гарманізацыю юрыдычных фармальнасцяў Расеі і Беларусі. Пасля праходжання дакументаў праз Дзярждуму, тэрмін знаходжання грамадзян Беларусі ў Расеі без рэгістрацыі павялічыцца з 30-ці да 90 дзён, адмова ва ўездзе на тэрыторыю адной з краін стане падставай для адмовы ўезду і ў другую, а судовыя рашэнні па спагнанні аліментаў будуць выконвацца без працэдуры іх прызнання ў судзе выконваючага боку.

Само пагадненне, якое ураўноўвае ў правах на тэрыторыі саюзнай дзяржавы расейцаў і беларусаў, падпісана яшчэ ў 2006-м годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота РБК