Новая тактыка ўладаў на выбарах



Новую тактыку выкарыстоўваюць беларускія ўлады падчас парламенцкай кампаніі – 2016. На месцы збору подпісаў за апазіцыйных прэтэндэнтаў адразу з’яўляюцца зборшчыкі подпісаў за афіцыйных кандыдатаў. Пра гэта раней заяўлялі зборшчыкі подпісаў, гэта  зараз фіксуюць і назіральнікі. І гэта можа стаць асаблівасцю сёлетняй кампаніі – заўважыў у нашым эфіры каардынатар кампаніі па назіранні «Права выбару-2016» Дзяніс Садоўскі:

– Праўладныя кандыдаты праводзяць пікеты пераважна ў тых месцах, дзе  збіраюць подпісы апазіцыйныя кандыдаты. Мы гэта бачым па ўсёй краіне. Ёсць абсалютная залежнасць, калі выставіў пікет апазіцыйны кандыдат, то праз пяць хвілін там з’яўляецца пікет праўладнага кандадата.

Паводле Дзяніса Садоўскага, на гэтым этапе выбарчай кампаніі не зафіксавана значных парушэнняў. Але пра дэмакратычнасць выбараў гаворкі не вядзецца, паколькі не змяніліся агульныя «правілы палітычнай гульні».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя