Нягледзячы на санкцыі, Ярмошына прыляцела ў Вену



Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ўчора прызямлілася ў аэрапорце Вены, пішуць „Беларускія навіны„. У Аўстрыі яна прыме ўдзел у канферэнцыі АБСЕ.

22ermoshina-wienna

Нагадаем, што беларуская чыноўніца знаходзіцца ў „чорным спісе” Еўрапейскага Звязу: ёй забароненыя паездкі ў краіны ЕЗ. Тым не менш, сёння яна прыме ўдзел у канферэнцыі Арганізацыі па бяспецы і супрцы ў Еўропе. Мерапрыемства пройдзе ў аўстрыйскай сталіцы.

Фота БелаПАН