Някляеў і Статкевіч клічуць на плошчу Свабоды



На мітынг, прымеркаваны „20-годдзю антыканстытуцыйнага перавароту і ўсталявання ў нашай краіне дыктатарскага рэжыму”, клічуць Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў. Раней яны перадалі ў Менгарвыканкам паведамленне, што плануюць 24 лістапада правесьці мітынг. “Нам трэба хоць неяк праявіць нашу нязгоду  ў тых умовах, якія склаліся”, –  кажа Уладзімір Някляеў:

– Рэферэндум 1996 года – гэта злачынства, бо ён быў па-сутнасці пераваротам. Уся ўлада сканцэнтравалася ў руках аднаго чалавека. Гэтае злачынства не павінна быць забыта, і на яго адпаведным чынам грамадства мусіць рэагаваць. 24 лістапада а 18-й гадзіне на пляцы Волі мы будзем пачынаць мітынг, звязаны з падзеяй 20-гадовай даўніны – рэферэндумам 1996 года.

Рэферэндум 24 лістапада 1996 года быў праведзены па ініцыятыве Лукашэнкі. Па яго выніках былі ўнесеныя змяненні ў Канстытуцыю, якія апроч іншага падоўжылі тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі на два з паловай гады.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org