Пад Белградам адбудуцца беларуска-сербска-расейскія вучэнні



Пад Белградам 2-15 лістапада адбудуцца беларуска-сербска-расейскія вучэнні „Славянскае братэрства – 2016″, паведамляе дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Расейскага Міністэрства абароны.

Першыя вучэнні „Славянскае братэрства” праводзіліся ў мінулым годзе на палігоне Раеўскі пад Наварасійскам на базе горнага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў Расеі. У гэтым годзе кіраўніцтва вучэннем цалкам ускладзенае на сербскі бок.

belapan.com

Фота Рен ТВ