Пададзены дакументы на рэгістрацыю Івана Шэгі



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі дакументы на рэгістрацыю Івана Шэгі

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі Слонімскі райвыканкам.Мэтай іх візіта стала здача неабходных дакументаў на рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты Івана Шэгі ад дэмакратычнай і самай масавай на Гарадзеншчыне супольнасці.

Стала традыцыяй ў Слоніме прымаць дакументы не ў памяшканні з шыльдай „Акруговая выбарчая камісія”, а ў кабінеце спадарыні Алены Мачалінай, якая шмат гадоў узначальвае выбарчую камісію Слонімскай выбарчай акругі № 58. Сёння традыцыю не парушылі, ды і спадарыня Мачаліна была на месцы і асабіста прыняла ўсе неабходныя дакументы. Цяпер на працягу тыдня стане вядома, ці зарэгіструюць кандыдатам ў дэпутаты вядомага слонімскага лекара і апанента цяперашняй улады.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім