Падгол і Таўстыка зняліся і сфатаграфаваліся конна (абноўлена)



Адныя з самых эпатажных кандыдатаў ад Партыі БНФ Уладзімір Падгол і Аляксандр Талстыка заявілі аб зняцці з выбараў. Па словах Уладзіміра Падгола, сутнасццю іх перадвыбарчых праграм было тое, каб  каштоўнасці адраджэння, незалежнасці і суверэнітэту Беларусі дайшлі да выбаршчыкаў, да палітычных лідараў ды да кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыі:

 – Абсалютная большасць беларусаў на першаем месца ставяць незалежнасць. Гэта супадала з нашымі мэтамі. І тут мы бачым, што ідуць татальныя фальшаванні, і ў парламент працягваюць людзей, якія як раз выступаюць супраць незалежнасці і суверэнітэту. І калі застанемся на выбарах, нам напішуць нуль цэлых хрэн дзясятых працэнта, і скажуць: вось народ не хоча незалежнасці і суверэнітэту.

Таму, па словах Уладзіміра Падгола, удзельнічаць у гэтых маніпуляцыях і падмане яны не маюць права.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Падгол і Аляксандр Талстыка абвясцілі пра зняццё з выбараў. Гэтай заяве папярэднічала фотасесія Падгола і Талстыкі.

03_podgol-koni

Раніцай 9 верасня экс-кандыдаты сфатаграфаваліся верхам на конях, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяг, а таксама сцягі Еўразвяза, ЗША і Вялікабрытаніі.

04_podgol-koni

belapan.by