Паліцыя Індыі арыштавала голуба з-за цыдулкі з пагрозамі прэм’еру краіны



Паліцыя Індыі змясціла пад варту голуба, у якога была знойдзена цыдулка з пагрозамі прэм’ер-міністру краіны Нарэндрэ Модзі. Інцыдэнт адбыўся на мяжы Індыі і Пакістана, паведамляе The Guardian.

Супрацоўнікі памежнай службы выявілі птушку ў горадзе Патханкот у паўночным штаце Пенджаб.

Цыдулка была напісана на мове ўрду. У ёй гаварылася: „Модзі, мы – не тыя ж людзі, што былі ў 1971-м годзе. Цяпер кожнае дзіця гатова змагацца супраць Індыі”. У 1971 годзе адбылася трэцяя інда-пакістанская вайна.

meduza.io