Памёр Фідэль Кастра



Пра смерць кубінскага лідара паведаміў ягоны брат Рауль Кастра ў дзяржаўным тэлебачанні Кубы.

Камендантэ і лідар кубінскай рэвалюцыі памёр увечары, у 22:29 – сказаў Рауль Кастра ў тэлебачанні.

Фідэль Кастра быў быў фактычным кіраўніком Кубы амаль 50 гадоў.

Цела кубінскага лідара крэміруюць у адпаведнасці з апошняй воляй нябожчыка.

c19b4f489e2442

Фідэль Кастра нарадзіўся 13 жніўня 1926 года на Кубе. Ён атрымаў юрыдычную адукацыю ў Гаванскім універсітэце.

Калі ў 1952 годзе ўладу ў краіне ў выніку ваеннага перавароту захапіў Фульхенсіо Батыста, Кастра з групай аднадумцаў пачаў падрыхтоўку ўзброенага супраціву. За гэта ён два гады правёў у турме.

Пасля вызвалення Кастра працягнуў падрыхтоўку да рэвалюцыі ў Мексіцы. У 1959 годзе Паўстанцкая армія ўзяла Гавану. З гэтага моманту і да 2008 года Кастра кіраваў Кубай, займаючы розныя дзяржаўныя пасады.

Cuban President Fidel Castro, right, stands with his Belarussian counterpart President Alexander Grigorevich Lukashenko at Revolution Palace during the official reception Saturday, Sept. 2, 2000 in Havana, Cuba. Lukashenko is in a four-day official visit. Cuban officials announced Friday that Fidel Castro plans to travel to New York to attend the U.N. Millennium Summit, the first visit to the United States since 1995. (AP Photo/Jose Luis Magana)

2000 год. Аляксандр Лукашэнка і Фідэль Кастра Фота: АР

Кастра перадаў кіраўніцтва Кубай свайму брату Раулю ў 2008 годзе праз пагаршэнне стану здароўя. У 2011 годзе Фідэль Кастра пакінуў пасаду першага сакратара ЦК Кампартыі.