Памёр былы прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс



Міністэрства замежных спраў Ізраіля паведаміла, што пахаванне Шымона Перэса, які памёр уначы 28 верасня адбудзецца ў пятніцу, 30 верасня, на могілках у Іерусаліме. Паведамляецца, што на пахаванне прыедуць між іншымі Папа Францішак, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо, апрача таго чакаюцца былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан, кандыдатка ў прэзідэнты Хілары Клінтан, а таксама прынц Уэльскі Чарльз.

***

Як паведамлялі крыніцы ў ягоным атачэнні, стан здароўя 93-гадовага Перэса рэзка пагоршыўся на гэтым тыдні — пасля перанесенага раней інсульту. 13 верасня яго даставілі ў бальніцу недалёка ад Тэль-Авіву. З таго моманту Перэс знаходзіўся ў стане штучнай комы, а таксама быў падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

233585_506x285

Шымон Перэс займаў амаль усе галоўныя дзяржаўныя пасады ў Ізраілі: ён адпрацаваў два тэрміны на пасадзе прэм’ер-міністра, а таксама некалькі разоў узначальваў міністэрства абароны Ізраіля, міністэрства фінансаў, міністэрства сувязі, МЗС, МУС і іншыя ведамствы. З 2007 па 2014 гады Перэс займаў пасаду прэзідэнта краіны.

У 1994 годзе ён быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй міру разам з прэм’ер-міністрам Іцхакам Рабінам і палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам — за ролю ў мірных перамовах у Осла, што паклалі пачатак працэсу перадачы ўлады грамадзянскай улады Палесцінскай аўтаноміі.

Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 г. у беларускім Вішневе. У 1934 г. эміграваў у Палесціну.

bbc.com