Парашэнка абяцае, што Украіна атрымае бязвізавы рэжым да 24 лістапада



Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка абяцае, што Украіна атрымае бязвізавы рэжым да 24 лістапада, калі ў Бруселі адбудзецца саміт Украіна – ЕЗ. Пра гэта ён заявіў у інтэрв′ю ўкраінскім тэлеканалам.

Назіральнікі ў Кіеве падкрэсліваюць, што на пазіцыю Еўразвяза відавочна не паўплывала іміграцыйная крыза апошніх гадоў.

Вось як каментуе імавернае скасаванне візавага рэжыму з Еўразвязам палітолаг Сяргей Таранаў:

— Калі ў гэты надзвычай складаны для Еўропы час еўрапейцы ўхваляць рашэнне пра скасаванне візавага рэжыму з Украінай, гэта будзе сведчаннем таго, што яны вераць ва Украіну, вераць, што тут будзе і эканамічны рост і паўстане грамадзянская супольнасць. 

Нагадаем, што яшчэ 20 красавіка Еўрапейская камісія прапанавала Еўрапарламенту і Радзе Еўразвяза адмяніць візы для ўкраінцаў.

Беларускае Радыё Рацыя