Парашэнка распавёў Кэры пра сітуацыю ва Украіне



Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паінфармаваў дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Кэры пра вынікі саміту “Усходняга партнёрства” у Рызе, а таксама па сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Суразмоўцы скаардынавалі наступныя дзеянні напярэдадні саміту “Вялікай Сямёркі”. Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Згодна з інфармацыяй прэсавай службы прэзідэнта Украіны, размова адбывалася ў тэлефонным фармаце.

Парашэнка і Керы зазначылі абавязковасць выканання Менскіх пагадненняў усімі бакамі і дамовіліся каардынаваць свае дзеі.

Акрамя гэтага, размова вялася пра аднаўленне ўкраінскага кантролю на ўсёй працягласці мяжы з Расейскай Федэрацыяй.

Размова адбылася напярэдадні саміту “Вялікай Сямёркі”, які мае распачацца на пачатку чэрвеня і дзе супраць Расейскай Федэрацыі могуць быць уведзеныя чарговыя санкцыі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя