Параўнанне ваеннай моцы Расеі і ЗША



Тэлеканал Белсат параўнаў вайсковыя рэсурсы двух супердзяржаў.

Людскія рэзервы

Колькасць рэгулярнай арміі ў ЗША ў два разы большая чым у Расеі. Большая ў два з паловай разы і колькасць прыдатных да службы грамадзянаў. Вайсковы ж рэзерв большы ў Расеі. У нашых усходніх суседзяў абавязковая прызыўная армія з вялікім рэзервам. У Злучаных Штатаў войска добраахвотнае і прафесійнае.

Сухапутная тэхніка

Злучаныя Штаты маюць больш бронемашынаў, але ў Расеі большая колькасць самаходнай артылерыі, рэактыўных сістэмаў залпавага агню і танкаў

Ваенна-паветраны флот

Амерыканцы маюць у дзесяць разоў больш аэрадромаў і значна больш авіяцыі

Ваенна-марскі флот

Злучаныя Штаты маюць перавагу ў большасці класаў ваенна-марскіх караблёў. Акрамя мінаносцаў. Іх у Расеі больш.

ЗША – першая вайсковая сіла ў свеце калі казаць пра звычайныя ўзбраенні. Расея – другая.