Парламенцкая кампанія ў Пінску



У Пінску пачаліся сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі. Першым у актавай залі Дома культуры выступіў праўладны прэтэндэнт па гарадской акрузе №14 Ігар Колб, а ягоны канкурэнт ад партыі левых «Справядлівы Свет» Наталля Маглыш зладзіць сустрэчу 25 жніўня.

Самавылучэнец па Пінскай сельскай акрузе №15 Уладзімір Гарох не плануе збіраць выбаршчыкаў у нейкіх залах і нават адмовіўся ад тэле-радыё эфіра. Ён сустракаецца штодня ў звычайных умовах:

— Сам падыход да іх, што да іх прыйшлі, іхныя галасы патрэбныя, што пра іх не забылі. Вось мне так сказалі і некалькі сем’яў і людзі, якія жывуць адны: Вось вы да нас прыйшлі, значыць мы вам для чагосьці патрэбныя. Я адказваю: Я як жа, вы патрэбныя.

 

Канкурэнт самавылучэнца, дырэктар мясцовага аўтапарка Іван Рыбкавец не адмовіўся ад тэле-радыё выступу і мае намер правесці сустрэчы з выбаршчыкамі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск