Партыя БХД правяла раду ў Кобрыні



Абласная рада партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя на Берасцейшчыне выклікала зацікаўленасць не толькі сябраў партыі, але і новых людзей, якіх запрасілі на паседжанне. У радзе прынялі ўдзел  сустаршыні аргкамітэту партыі: у прыватнасці, Павал Севярынец:

— Тут нарада па стратэгіі гэтага года. Адна справа гэта кампанія, завязаная на партыйнай праграме, другая — гэта 100 гадоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, а трэцяя тэма — гэта прадпрымальніцкі рух, які мы зараз актыўна падтрымліваем, і стварэнне прафсаюза салідарнасць. Мы абмяркоўваем, як гэта лепш зрабіць.  

Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя  заяўляе, што не ўдзельнічае ў выбарах, паколькі выбараў няма. Але не забараняе чальцам партыі прымаць удзел у парламенцкай кампаніі па спісе правацэнтрысцкай кааліцыі. Таму для іх прайшлі трэнінгі, датычныя камунікацыі з выбаршчыкамі.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Беларускае Радыё Рацыя