Партыя «Грузінская мара» святкуе перамогу



Паводле звестак экзіт-пола, замоўленага некалькімі грузінскімі тэлеканаламі, у тым ліку і грамадскім TNS Opinion, кіруючая партыя лідзіруе з вялікім адрывам, набіраючы 53,2% галасоў.

g161008-n2xpn

Фота: Reuters

На другім месцы партыя Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух», што знаходзілася ва ўладзе да 2012 года. Згодна з аб’яўленымі звесткамі, у АНР — 19,5% галасоў, а ў Альянсу патрыётаў — 5%.

Па звестках экзіт-пола кампаніі GfK, праведзенага па замове тэлеканала «Руставі-2», кіруючая партыя таксама выбілася ў лідары ў выбарчай гонцы, аднак з значна меншым адрывам.

Паводле гэтых звестак, у «Грузінскай мары» — 39,9%, а ў АНР— 32% галасоў, а ўсе астатнія партыі набіраюць менш за 5%, неабходных для пераадолення выбарчага бар’ера.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі, актыўнасць выбаршчыкаў на выбарах у цэлым па краіне склала 51,63%.

Першыя папярэднія вынікі з выбарчых участкаў, як чакаецца, будуць апублікаваныя пасля апоўначы, аднак кіруючая партыя ўжо святкую перамогу.

«Хачу павіншаваць вас з гэтай велізарнай перамогай нашай дзяржавы, нашай радзімы, кожнага з нас, — заявіў прэм’ер-міністр і старшыня кіруючай партыі Георгій Квірыкашвілі. — Мы, вядома, чакаем афіцыйных звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі, але па ўсіх папярэдніх лічбах, «Грузінская мара «перамагла з вельмі вялікай перавагай».

BBC