Пасол Яе Вялікасці сустрэлася з праваабаронцамі



6 траўня адбылася сустрэча праваабаронцаў “Вясны” з паслом Вялікабрытаніі Фіёнай Гіб.

pravaaaroncy_i_fiena_gib

Падчас сустрэчы яны абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Фіёна Гіб была вельмі ўражаная інфармацыяй пра прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Іванова, а таксама пакінутым без зменаў прысуду да растрэлу Сяргею Хмялеўскаму. Гэтыя звесткі ёй непасрэдна паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда,  паведамляе spring96.org.

https://www.youtube.com/watch?v=Ijbdaaq8X-o