Пасяджэння кантактнай групы па Украіне не адбылося



У кантактнай групе дзейнічаюць чатыры падгрупы: па бяспецы, па палітычных пытаннях, па гуманітарных пытаннях, па эканоміцы. Напярэдадні ў Менску прайшлі іх пасяджэнні, пасля якіх павінна была засядаць сама кантактная група, але пасяджэнне было адкладзена на пазнейшы тэрмін.

У размове з журналістамі ўдзельнікі кантактнай групы адзначылі, што праца групы павінна аднавіцца ў бліжэйшы час. Напярэдадні была агучана справаздача ААН, паводле якой у выніку канфлікту ў Данбасе загінула больш за 6 тысяч 400 чалавек, паранена больш за 15 тысяч,  больш за мільён чалавек былі вымушаныя пакінуць дамы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tvc.ru