Павел Усаў: Рэпрэсіўная тактыка уладаў засталася нязменнай



Рэпрэсіўная тактыка уладаў Беларусі засталася нязменнай, — мяркуе беларускі палітолаг Павел Усаў. Паводле яго, цяперашняя жорсткая рэакцыя падначаленых Ігара Шуневіча, падобная да той, якую прымянялі да пратэстаў у 2010 і 2011 годзе. Улады дачакаліся пэўнага піку пратэстаў, калі людзі перасталі баяцца выходзіць на вуліцу кажа Павал Усаў.

— Улады пайшлі на ізаляцыю больш-менш актыўнай часткі і апазіцыі і прадстаўнікоў грамадства.  А з іншага боку, пайшлі на крок таксама чаканы — гэта прапаганда таго, што ў Беларусі рыхтуецца украінскі сцэнар. Калі глядзець з логікі ўлады, то дзейнічаюць яны па даўно зададзенай схеме: пачакаць пакуль пратэсты дасягнуць свайго апагею, а потым максімальна выкарыстаць рэпрэсійны рэсурс, каб зноў загнаць дзейнічаюць людзей на кухні.

Напярэдані ў Менску, Магілёве Гародні брутальна затрымалі каля 50 чалавек. Паводле відавочцаў у Менску пры затрыманні ўдзельнікаў маршу выкарысталі слезацечны газ.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя