Першае паседжанне Кансультацыйнага савету па сувязях з беларусамі замежжа



«Першае паседжанне Кансультацыйнага савету па сувязях з беларусамі замежжа пры беларускім МЗС насіла хутчэй азнаямляльны характар», – адзначае сябра савету Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” – Ніна Шыдлоўская.

Раней Рады па сувязях з беларусамі замежжа дзейнічалі пры розных беларускіх урадавых установах.

«Пакуль невядома ці папярэднія напрацоўкі будуць выкарытоўвацца ў далейшай працы савету пры МЗС», – адзначыла Ніна Шыдлоўская.

Нейкіх канцэптуальных стратэгічных дакументаў ці планаў відавочна не прымалася. Гэта хутчэй пачатак працы. Мы ў свой час па запрашэнню Міністэрства замежных справаў прапаноўвалі спіс кандыдатур, якіх, як мы бачым, вельмі карысна і плённа было бы на дзяржаўным узроўні ўключыць у гэтую Раду. На вялікі жаль, нашыя прапановы былі ўключаныя не ўсе. Але пэўныя асобы, якія з’яўляюцца сябрамі Бацькаўшчыны і сябрам Рады, – прысутнічалі. І мы, два кіраўнікі «Бацькаўшчыны» – таксама ўключаны ў склад Рады.

У склад савету беларускае дыпламатычнае ведамства запрасіла 32 прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў замежжа з 18 краінаў свету.

Беларусаў Польшчы прадстаўляў намеснік старшыні Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства – Васіль Сегень.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя