Першае пасяджэнне БНК пасля 25 сакавіка



7 красавіка ў Менску адбылося першае пасля 25 сакавіка пасяджэнне Беларускага Нацыянальнага Камітэта (БНК).

На пасяджанні сябры Камітэта падвялі вынікі кампаніі “Уладу – народу””, якая адбылася ў сакавіку ў беларускіх гарадах, а таксама ў Менску. З вуснаў выступоўцаў гучала тое, што народ Беларусі вельмі незадаволены дзейнасцю сённяшняй улады па ўсіх яе накірунках.

Аб стратэгіі далейшых дзеянняў БНК выступілі Мікалай Статкевіч і Генадзь Фядыніч. Сябры БНК таксама гутарылі пра абарону палітвязняў, вырашылі шэраг іншых пытанняў.

З-за дрэннага стану здароўя на пасяджэнні БНК адсутнічаў Уладзімір Някляеў. 

Беларускае Радыё Рацыя