Пікет да Дня салідарнасці з палітвязнямі прайшоў у Берасці



Пікет зладзілі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам на пасаду прэзідэнта Сяргея Калякіна, ды актывісты незалежнага Прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці.

Грамадскія і палітычныя дзеячы выйшлі ў цішотках “Свабоду Мікалаю Статкевічу”. Падчас збору подпісаў яны гаварылі людзям пра неабходнасць вызвалення палітычных вязняў.

Сябра ініцыятыўнай групы Сяргея Калякіна, Наталля, упэўнена, што кожны беларус можа апынуцца ў складанай сітуацыі:

Бо гэта можа тычыцца кожнага з нас. І вось так жыць у страху і баяцца сказаць слова – не хочацца. Таму палітзняволеных быць не павінна. Людзі павінны мець права на свой пункт гледжання і мець магчымасць яго выказваць.

“Пытанне пра Мікалая Статкевіча можа быць вырашана ў хуткім часе”, – заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў сумесным інтэрв’ю „Еўрарадыё”, „Радыё Свабода” і парталу tut.by. “Калі яго выпускаць, то выпускаць да выбараў. Калі не выпускаць, то не выпускаць. У хуткім часе вы будзеце пра гэта ведаць”, — цытуе Лукашэнку „Еўрарадыё”. Мікалай Статкевіч быў асуджаны на шэсць гадоў зняволення пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году.

 Беларускае Радыё Рацыя