Пікет пад трыма сцягамі



Кандыдат ад “Гавары праўду!” у Гародні Сяргей Мякека правёў агітацыйны пікет пад трыма сцягамі. Апроч сцяга “Гавары праўду!”, на акцыі луналі бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны сцягі.

Каментуе Сяргей Мякека:

– Мне падаецца, што мы цягам 20 гадоў спрабавалі адзін аднаго раз’яднаць: камусьці па духу, ідэалогіі быў бліжэй чырвона-зялёны сцяг, камусьці – бел-чырвона-белы. Хопіць дзяліць людзей на добрых і дрэнных, нашых і чужых. Трэба пачынаць яднацца, станавіцца моцным кулаком, які можа пачаць штосьці рабіць.

Сяргей Мякека ідзе кандыдатам у дэпутаты па 52-ой Гарадзенска-Ленінскай выбарчай акрузе. І зарэгістравацца кандыдатам яму ўдалося толькі пасля рашэння абласнога суда. На гэтай жа акрузе вылучаны кандыдатам Валер Кісель ад БНФ і Мікалай Баўсюк ад БХД.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня