Пікет за Міколу Чарнавуса не абыйшоўся без скандалу



9-га ліпеня першы пікет ў Баранавічах па зборы подпісаў за малодшага Міколу Чарнавуса, сябра АГП, не абыйшоўся без скандалу.

IMG_5192

Дырэктар Кааператыўнага рынка ў Баранавічах Васіль Саўчанка зрабіў спробу выгнаць з рынка пікет  Чарнавуса. Мікола выбраў месца ля ралета свайго бацькі, Міколы Чарнавуса. Але не паспеў толькі стаць, як прыбег Васіль Саўчанка і прыказаў “покинуть территорию”. Мікола не пагадзіўся і спытаў, на якой падставе. Дырэктар, не доўга думаючы, выклікаў міліцыю і сказаў, зараз прынясу падставу, кажа бацька Міколы Чарнавуса:

– Вольгу Паліціку, дэпутата “палаткі”,  ад адміністрацыйнага будынка не праганялі. А нам каля майго ралета не дазволена стаяць.

Паводле Міколы Чарнавуса, міліцыянты падыйшлі, але ніякіх прэтэнзій не прад’явілі.

IMG_5194

І дырэктар рынка пры дрэннай гульні зрабіў добрую міну, маўляў, калі без агітацыі, то стойце, збірайце подпісы.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы