«План Маршала» для Украіны



Нямеччына працуе над так званым «планам Маршала» для Украіны, заявіў дэпутат Бундэстагу, кіраўнік нямецка-ўкраінскай парламенцкай групы Карл-Георг Вельман.

Як піша «Карэспандэнт», палітык адзначыў, што на дадзены момант ідзе праца над новай стратэгіяй для стабілізацыі і развіцця Украіны. «З значна больш вялікімі фінансавымі і палітычнымі намаганнямі. Гэта нешта новае і будзе ісці ў якасці дадатку да Пагаднення аб асацыяцыі», – сказаў Карл-Георг Вельман.

Паводле слоў дэпутата Бундэстага, дадзеная стратэгія знаходзіцца на стадыі распрацоўкі.