Платніцкі выступіў за рэферэндум аб далучэнні „ЛНР” і „ДНР” да Расеі



Баевікі тэрарыстычных арганізацый „ЛНР” і „ДНР” будуць ініцыяваць правядзенне рэферэндуму аб далучэнні да Расейскай Федэрацыі, заявіў верхавод баевікоў „ЛНР” Ігар Платніцкі.

Ён выступіў за правядзенне на акупаваным Данбасе рэферэндуму аб далучэнні да Расеі, пра гэта ён заявіў у каментары „РИА Новости”.

Ён паведаміў, што баевікі будуць ініцыяваць правядзенне такога рэферэндуму, „але ўсё мае свой час”. Платніцкі дадаў, што хоць першапачаткова стаяла пытанне аб тым, што тэрарыстычныя „ДНР” і „ЛНР” „пойдуць па шляху Крыму” і ўвойдуць у склад РФ, атрымалася інакш. Ён дадаў, што гэтае пытанне ніколі не здымалася.

Акрамя таго, у каментары журналістам Платніцкі падкрэсліў, што „кіраўнікі” „ДНР” і „ЛНР” расцэньваюць транспартную блакаду з боку Украіны як „фактычнае прызнанне незалежнасці самаабвешчаных рэспублік”.

Расея анексавала Крым і Севастопаль пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету.

1 сакавіка 2017 года кіраўнік камітэта Дзярждумы Расеі па СНД Леанід Калашнікаў заявіў, што Масква можа прызнаць „ДНР” і „ЛНР”, калі эскалацыя канфлікту на Данбасе працягнецца, а Украіна пяройдзе да актыўных баявых дзеянняў.

gordonua.com

Фото: glava-lnr.su