Польшча не выдасць Беларусі былога міліцыянта



Польшча не выдасць Беларусі былога беларускага міліцыянта Дзмітрыя Каўша. Такое рашэнне прыняў Апеляцыйны суд у Варшаве, які таксама скасаваў беларусу арышт. 

Дзмітрый Коўш на судзе ў Варшаве

Справа вяртаецца ў суд першай інстанцыі.

Коўш сцвярджае, што ў Беларусі яго пераследаваў КДБ. Прычынай была, нібыта, яго праца міліцыянтам у Аддзеле па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ў Гародні. Коўш выйшаў на след карупцыйнай схемы, у якую былі замешаныя супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў. Пасля затрымання і пагрозаў, у 2013 годзе Коўш праз Расею ўцёк у Польшчу.

Беларусь дамагаецца яго экстрадыцыі. Дзмітры Коўш сцвярджае, што на радзіме яго могуць абвінаваціць у шпіянажы і расстраляць.

wyborcza.pl