Польшча салідарная з Францыяй (абноўлена)



Увесь свет выказвае сваю салідарнасць з Францыяй. Польскае грамадства працягвае выказваць сваю салідарнасць французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Ніцы, у выніку якога загінула 84 асобы, у тым ліку дзеці. Прадстаўнікі польскай апазіцыі ўсклалі кветкі да Амбасады Францыі ў Варшаве. Старшыня партыі “Сучасная” Рышард Пэтру адзначыў цынічнасць тэрарыста, які давіў грузавіком дзяцей:

– Уражвае мяне, што ім так проста забіваць. Пару месяцаў таму мы тут былі, і вось зноў каля французскай амбасады. Тэрарысты прычакалі зручны момант. Падчас Еўра-2016 была арганізаваная дасканалая ахова бяспекі. Удар быў нанесены праз некалькі дзён пасля Еўра, і абраны найслабейшыя ахвяры – дзеці, жанчыны.

Таксама Рышард Пэтру дадаў, што ўсе краіны  і палітычныя сілы, нягледзячы на падзелы павінны змагацца з тэрарызмам супольна.

У сваю чаргу былы кандыдат на прэзідэнта ад Саюза Левых Дэмакратычных Сілаў Магдалена Агурэк лічыць, што еўрапейскія чыноўнікі мала робяць для бяспекі сваіх грамадзянаў:

– Экстэмісты і тэрарысты смяюцца ў твар еўрапейцам. У дзень, такі важны для французаў, экстрэмісты выбралі такое месца, якое асабліва не ахоўвалася. Калі Еўропа знойдзе нарэшце выйсце з таго, што адбываецца? Ці доўга мы яшчэ будзем слухаць розныя абяцанні, якімі цэлы час кормяць нас лідары Еўразвяза? Прайграем сучасную вайну, на якой вырашаецца, якой будзе Еўропа ў будучыне.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд у сувязі з тэрактам у Ніцы вырашыў працягнуць надзвычайнае становішча, уведзенае пасля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе мінулага года, яшчэ на тры месяцы.

* * *

Польскае грамадства працягвае выказваць сваю салідарнасць французскаму народу ў звязку з тэрактам у Ніцы, у выніку якога загінулі 84 асобы, у тым ліку дзеці.

Польскія ўлады салідарныя з Францыяй. Гэтак, маршалак Сейма Марэк Кухцінскі наведаў французскую амбасаду ў Варшаве і выказаў спачуванні амбасадару. Словы жалю скіравала таксама прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла, якая цяпер знаходзіцца на саміце ў Манголіі:

Гэта хвіліны, у якія мы павінны быць усе разам, маліцца за тых, хто загінуў, думаць пра тых, хто асірацеў. Але гэта і хвіліны, калі мы павінны больш выразна, гучна казаць, што мы не згодны з тэрарызмам, няма нашай згоды на смерць невінаватых людзей. І зробім усё, каб спыніць вар’яцтва тэрарызму, што назіраем у Еўропе.

Таксама словы падтрымкі французам выказалі ўрадавыя міністры. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда скіраваў да французскага народа адмысловы ліст, у якім зазначыў, што “Ніца і Еўропа не здадуцца цывілізацыі смерці”.

Прадстаўнікі польскай апазіцыі ўсклалі кветкі да Амбасады Францыі ў Варшаве. Старшыня партыі “Сучасная” Рышард Пэтру адзначыў цынічнасць тэрарыста, які  давіў грузавіком дзяцей:

– Мяне здзіўляе тое, як лёгка ім забіваць, што дастаткова грузавіка. Не так даўно быў тэракт, і вось цяпер зноў мы пад амбасадай Францыі. Тэрарысты скарысталіся зручным момантам. Калі на “Еўра 2016” была дасканалая падрыхтоўка бяспекі, то праз некалькі дзён сітуацыя змянілася, чым і скарысталіся тэрарысты. Пры гэтым ахвярамі сталі слабейшыя, хто не мог уцякаць, – гэта дзеці. І гэта выключная нечалавечнасць.

Таксама Рышард Пэтру дадаў, што ўсе краіны і палітычныя сілы, нягледзячы на падзелы, павінны змагацца з тэрарызмам супольна. У сваю чаргу былы кандыдат у прэзідэнты ад Саюза Левых Дэмакратычных Сілаў Магдалена Агурэк лічыць, што еўрапейскія чыноўнікі мала робяць для бяспекі сваіх грамадзянаў:

– Экстрэмізм і тэрарысты смяюцца ў твар еўрапейцам. Гэта выраз вялізнай бестурботнасці. Вядома, гэты дзень важны для французаў, і экстрэмісты выбралі менавіта яго, а таксама месца, якое не было пад празмернай аховай. І зараз пытанне: калі Еўропа знойдзе вырашэнне таго, што адбываецца?

Нагадаем, што прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд у звязку з тэрактам у Ніцы вырашыў працягнуць надзвычайнае становішча, уведзенае пасля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе мінулага года, яшчэ на тры месяцы.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара