Польская пракуратура дазволіла эксгумаваць парэшткі 83 ахвяраў крушэння Ту-154



Прадстаўнік пракуратуры Польшчы Марэк Кучыньскі на прэс-канферэнцыі распавёў пра рашэнне ведамства правесці эксгумацыю парэштак 83 ахвяраў крушэння прэзідэнцкага Ту-154 пад Смаленскам. Ён адзначыў, што пасля катастрофы «усё анатаміраванне, за выключэннем прэзідэнта Леха Качыньскага, праводзілася без удзелу польскіх пракурораў».

ii-rocznica-smolenska_19547238

«Расейскія дакументы не могуць быць падставай для пракуратуры, не могуць лічыцца сапраўднымі, – прыводзіць ТАСС словы спадара Кучыньскага.- Адзіная магчымасць – правядзенне паўторнай эксгумацыі».

Нагадаем, самалёт Леха Качыньскага пацярпеў крушэнне пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа. У дні гадавіны ў Варшаве прайшлі жалобныя мерапрыемствы і аднавіліся шматгадовыя спрэчкі аб прычынах трагедыі.

Брат-блізнюк загінулага прэзідэнта, лідар ПіС Яраслаў Качыньскі заявіў, што адказнасць – «як мінімум маральную» – за трагедыю нясе былы прэм’ер Дональд Туск.

Кommersant.ru

Фота East.news