Прагрэс у перамовах па Данбасе?



У Менску праходзіць сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. У Кіеве сцвярджаюць пра відавочны прагрэс: Украіна і прадстаўнікі непрызнаных ДНР і ЛНР дамовіліся пра спыненне агню на Данбасе з 1-га верасня.  Пра гэта паведамілі ў прэс-сакратарыяце Леаніда Кучмы, афіцыйнага прадстаўніка Кіева на менскіх перамовах.

Наступны раўнд менскіх перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне адбудуцца 7 і 21 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота rian.com.ua