Працягваецца падрыхтоўка да Кангрэсу дэмсілаў



Працягваецца падрыхтоўка да Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Прадстаўнічы форум мусіць прайсьці ў Менску ў траўні.

Shushkevich_Stanislau-833x400Цяперашні арганізацыйны стан ацэньвае адзін з ініцыятараў Кангрэсу, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч:

– Надзея ёсць. Мы церпяліва праводзім нашы сустрэчы, распрацоўваем дакументы, якія трэба вынесці на Кангрэс. Яны атрымліваюцца вельмі добрымі.

На думку Шушкевіча, фактычна любая сапраўды апазіцыйная партыя, якая існуе ў Беларусі, павінная падтрымаць дакументы, што рыхтуюцца для разгляду на Кангрэсе. Спецыялісты працуюць у гэтым кірунку. Таксама Шушкевіч разлічвае, што да Кангрэсу далучацца й індывідуальныя прадпрымальнікі.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя