Праўладны кандыдат „прыватызавала” бульвар



Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Баранавіч Вольга Палітыка, якая ўдзельнічае ў выбырах, “прыватызавала” ў горадзе бульвар Штакераў. Яна заявіла ўладам, што не хоча, каб побач з яе пікетамі стаялі кандыдаты ад апазіцыі. І ўлады пайшлі ёй насустрач.

cms-image-000058957

Мікалай Чарнавус-малодшы (Фота: Юрый Піваварчык)

Кажа кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Чарнавус-малодшы:

– Мной была пададзеная заяўка на правядзенне пікета на бульвар Штакераў. Прыйшоў адказ, што нейкі кандыдат выразіў меркаванне пра нежаданне праводзіць пікеты сумесна з іншымі кандыдатамі. Пазней нам стала вядома, што гэта Вольга Палітыка. Я быў у гэтым раёне бульвару Штакераў а 12:10, іх ужо не было.

Мікалай Чарнавус просіць разабрацца ў сітуацыі і даць ацэнку прававой і этычнай норме паводзінаў кандыдаткі Вольгі Палітыкі. Каб у далейшым мець магчымасць праводзіць пікеты на адным з папулярных месцаў горада.

Беларускае Радыё Рацыя