’’Права выбару” фармуе каманды назіральнікаў



Каля 100 выбарчых участкаў для назірання ў Берасцейскай вобласці ўжо вызначылі прадстаўнікі кампаніі ’’Права выбару’’.

На іх будуць назіраць больш за две сотні чалавек. Гэта прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацыі і прафсаюзных рухаў. У планах на ліпень – фармаванне яшчэ адной каманды назіральнікаў.

Усе яны пройдуць навучанне цягам жніўня і верасня гэтага году для таго, каб навучыцца правільна фіксаваць парушэнні на выбарчых участках у межах прэзідэнцкіх выбараў, – пра гэта распавёў каардынатар кампаніі ’’Права выбару’’ па Берасцейскай вобласці Ігар Маслоўскі:

 – Адбываецца шчыльная каардынацыя паміж усімі ўдзельнікамі кампаніі “Права выбару” – гэта БСДП, партыя БНФ, “Гавары праўду”, Рух “За Свабоду” і БХД. Некалькі сябраў незалежнага пафсаюза РЭП будуць прымаць удзел у назіранні. На сённяшні момант адбылося некалькі кардынацыйных сустрэчаў.

“Гэта паўнавартаснае назіранне, нашыя актывісты прыступяць да працы, пачынаючы з аўторка і заканчваючы асноўным днём галасавання ў нядзелю 11 кастрычніка”, – гаворыць Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце