„Права Выбару” праводзіць нараду ў Вільні



У Вільні праходзіць нарада кампаніі „Права Выбару -2015″. Гэта падсумаванне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і падрыхтоўка новай кампаніі, нацэленай на парламенцкія выбары, якія пройдуць ў 2016 годзе, – паведаміў удзельнік нарады, першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч:

– Мы плануем новы этап кампаніі на наступны год у звязку з парламенцкімі выбарамі 2016 года. Днямі было агучана, што шэсць палітычных партый і рухаў, грамадска-палітычных структураў падпісалі супольнае пагадненне аб правядзенні такой кампаніі. Сёння, я думаю, будзе дадзены старт новаму этапу.

Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух «За Свабоду» і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» стварылі правацэнтрысцкую  кааліцыю і прадставілі супольныя патрабаваньні да ўладаў. Гэта  змены ў выбарчым заканадаўстве, рэгістрацыя дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў і партыяў, а таксама роўныя ўмовы для дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pyx.by