Праваабаронцы аналізуюць ход галасавання



Праваабарончы цэнтар “Вясна” падсумаваў першыя вынікі датэрміновага галасавання. Інфармацыя была апрацаваная са 155 выбарчых участкаў. Ацэнку атрыманых лічбаў дае праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

– Назіральнікі налічылі 10 344 чалавека прынялі ўдзел, а паводле пратаколаў УВК – 10 949, розніца такім чынам склала 605 чалавек, або 5,5%. Нават з улікам таго, што можа быць пагрэшнасць у 1-2%,  пэўныя адрозненні ёсць. У 2010 годзе мы фактычна не фіксавалі розніцы. Тут калі і будзе нейкая тэндэнцыя на павелічэнне яўкі, яна будзе, на мой погляд, у пятніцу-суботу.

Таксама на думку спадара Стэфановіча, працэнт тых выбарцаў, што прагаласуюць датэрмінова, складзе ад 25 – 30%. Гэта звычайная сярэдняя лічба на выбарах у Беларусі.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sb.by