Правакацыя на пікеце кандыдата ад АГП у Лоеве



У Лоеве здзейснены напад на пікет кандыдата ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Атрошчанкі. Падчас правядзення агітацыйнай працы ў цэнтры горада да апазіцыянераў падышла жанчына, якая накінулася на іх з кулакамі і бруднай лаянкай. У канфлікт грамадзянкі з удзельнікамі пікета не ўмешваліся міліцыянты ў цывільным. Калі дэмакраты выклікалі міліцыю на агрэсіўную жанчыну, то яе хутка падабрала легкавая машына. Кандыдат у дэпутаты Аляксей Атрошчанка перакананы, што сябраў ягонай каманды хацелі справакаваць на хуліганскія дзеянні.

– Падышла не зусім адэкватная жанчына. Накінулася на Канстанціна Жукоўскага. Была выклікана міліцыя, я разам з Жукоўскім затрымалі гэтую жанчыну. Але міліцэйская машына праехала міма, поўнасцю ігнаруючы нас. А ўслед за міліцыяй ехала машына, якая забрала жанчыну, і ледзь не збіўшы мяне, паехала.

Па факце дзеянняў правакатараў кандыдат ад АГП Аляксей Атрошчанка напісаў дзве заявы ў Гомельскую абласную выбарчую камісію і міліцыю.

Беларускае Радыё Рацыя