Правацэнтрысты абмеркавалі асаблівасці выбарчай кампаніі



Пра асаблівасці сёлетняй выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, якую далі лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі ў сталічным офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пра дэструктыўную ролю выбарчых камісій гаворыць сустаршыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі:

– Па-сутнасці, выбарчыя камісіі паводзяць сябе як рэпрэсіўны орган. Часам у сваіх пастановах яны нават перапісваюць фармулёўкі МУС. Відаць, што кіруюцца яны хутчэй за ўсё сілавымі структурамі і з’яўляюцца марыянетачнымі ўтварэннямі. У асноўным ціск ідзе на моцных прамоўцаў – чым больш актыўны чалавек, чым большую небяспеку для ўлады ён уяўляе, тым большы ціск ён адчувае. 

У Правацэнтрысцкую кааліцыю ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Рух “За свабоду”.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ucpb.org