Прэм’ер Грузіі падаў у адстаўку



Прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі заявіў пра сваё рашэнне пакінуць пасаду кіраўніка ўрада краіны.

«Сёння я прыняў рашэнне пакінуць пасаду прэм’ер-міністра», – заявіў Гарыбашвілі падчас адмысловага звароту.

Паводле канстытуцыі Грузіі, адстаўка прэм’ер-міністра або спыненне яго паўнамоцтваў цягне за сабой спыненне паўнамоцтваў іншых членаў урада.

Іраклій Гарыбашвілі займаў пасаду прэм’ер-міністра Грузіі з лістапада 2013 года. Да прызначэння на пасаду прэм’ера Гарыбашвілі каля года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў.