Прэм’ер-міністр Брытаніі паабяцаў сысці ў адстаўку



Пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму прэм’ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што краіне патрэбныя новыя лідары, і паабяцаў, што сыйдзе ў адстаўку праз тры месяцы.

Дэвід Кэмеран

Ён таксама заявіў, што вынікі рэферэндуму не прынясуць рэзкіх пераменаў у жыццё брытанцаў.

Большасць прыняўшых удзел у рэферэндуме пра далейшае сяброўства Брытаніі ў ЕЗ прагаласавалі за выхад краіны з Еўразвяза: на карысць „брэксіта” выказаліся 52% брытанцаў.

Кэмеран актыўна выступаў за захаванне сяброўства Брытаніі ў складзе ЕЗ і адзначаў, што калі брытанцы прагаласуюць за выхад краіны з Еўразвяза, гэта можа паставіць пад пагрозу мір у Еўропе.

У сваім артыкуле ў газеце Guardian Кэмеран папярэджваў, што выхад з ЕЗ ударыць як па заробках брытанцаў, так і па цэнах.

Ён таксама ўказваў на тое, што яму ўдалося дамагчыся ад ЕЗ права скараціць дапамогу імігрантам з іншых краін блока, і такім чынам праблема, у асноўным, вырашана.

bbc.com