Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падае ў адстаўку



Палітычныя назіральнікі вытлумачваюць адстаўку ўкраінскага прэм’ера найперш распадам кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе, а таксама эканамічным крызісам, у якім большасць украінцаў вінаваціць менавіта Яцанюка.

Сам глава ўраду сцвярджае, што не трымаецца за пасаду, але ж палітычны крызіс ва Украіне называе “штучна створаным”. “Нельга дапусціць дэстабілізацыі выканаўчае ўлады падчас вайны, і таму пасля адстаўкі трэба неадклана сфармаваць новы ўрад”, – зазначыў Арсеній Яцанюк.

Пры гэтым свой урад прэм’ер-міністр называе “лепшым за ўсю гісторыю Украіны”.

Парламенцкі блок Пятра Парашэнкі вылучыў на пасаду новага прэм’ера кандыдатуру Уладзіміра Гройсмана, спікера Вярхоўнай Рады.

Мяркуецца, што афіцыйная просьба пра адстаўку будзе пададзеная Арсеніем Яцанюком 12 красавіка.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя