Прэс-сакратар МЗС РФ станцавала „Калінку”



Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расейскай Федэрацыі Марыя Захарава на ўрачыстай вячэры, прысвечанай адкрыццю саміту Расея – АСЕАН, выканала расейскі народны танец „Калінка”.

Раней на брыфінгу Захарава папярэдзіла журналістаў, што выканае свой ​​любімы танец.

Падчас танца песню выканаў квартэт „Адажыо” Краснадарскай філармоніі імя Рыгора Панамарэнкі. Захарава станцавала ўвесь танец, які складаецца з трох запеваў і трох куплетаў.

Саміт Расея – АСЕАН праходзіць у Сочы 19 і 20 траўня. У ім бяруць удзел лідары дзесяці краін Паўднёва-Усходняй Азіі.

interfax.ru